Мінск наведвае дэлегацыя Мінхарчу Венесуэлы

У Мінску знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства харчавання Венесуэлы. Паводле звестак афіцыйных крыніцаў, мэтай візіту з'яўляецца вывучэнне вопыту працы харчовай прамысловасці Беларусі, падрыхтоўкі кадраў у гэтай галіне.

Візіт будзе доўжыцца па 17 траўня.

Дэлегацыя плануе правесці перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства гандлю, наведаць прадпрыемства "Белбакалея" і "Беллакт", Мінскі холадакамбінат № 2 і Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання.

Спецыялістаў з Венесуэлы цікавяць, у прыватнасці, пытанні, што тычацца якасці прадуктаў харчавання і стварэння дзяржаўнага прадуктовага рэзерву.

Падчас візіту таксама будзе абмяркоўвацца магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы кавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі