Мінкульт сёння ўзаконіў “Бульбаш-хол”

Удвая — г. зн. з 100 метраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага “Бульбаш-холу”). Ці выпадковасць гэта — што ніякія пабудовы комплекса не давядзецца руйнаваць — невядома. Раней ахоўная зона закранала 4 маленькія пабудовы, але не чапала асноўны будынак.

Рашэнне зменшыць ахоўную зону ўдвая прыняла сёння ў Мінску навукова-метадычная рада Міністэрства культуры. На паседжанні ў якасці назіральнікаў прысутнічалі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, навуковы кіраўнік Курапатаў Мая Кляшторная, удзельніца ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” Ганна Шапуцька.

 

Антон Астаповіч звярнуў увагу прадстаўніка пракуратуры на парушэнне парадку разгляду праекта — спачатку ён мусіў быць узгоднены з Маяй Кляшторнай, а толькі быць пасля вынесены на разгляд. Ганна Шапуцька заклікала Раду не прымаць “амаральнага злачыннага” рашэння і не дапусціць суседства забаўляльнага комплекса побач з месцамі расстрэлаў тысячаў людзей.





Тым не менш, Рада прагаласавала за новы праект аднагалосна. Дакладна невядома, хто з чальцоў Рады прысутнічаў на сённяшнім паседжанні. У твар актывісты ведаюць толькі Ігара Чарняўскага, які таксама галасаваў за змяншэнне ахоўнай зоны і фактычна за легалізацыю “Бульбаш-хола”.

Фота — bymedia.net