Міністрам унутраных спраў Вялікабрытаніі стала жанчына

Новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн завяршыў фармаванне свайго кабінета міністраў, які сёння ўдзень ужо сабраўся на сваё першае пасяджэнне. Склад кабінета быў сур'ёзна абноўлены.
Свае пасты захавалі толькі два чалавекі - міністр абароны Дэс Браўн (ён таксама прызначаны міністрам па справах Шатландыі) і міністр па справах Уэльса Пітэр Хэйн (які таксама будзе міністрам працы і пенсій).

Сумяшчэнне пасад звязана з тым, што кола абавязкаў міністраў па справах рэгіёнаў Злучанага Каралеўства істотна скарацілася ў апошнія гады, калі Шатландыі і Уэльсу былі нададзеныя шырокія аўтаномныя паўнамоцтвы. Тым не менш пост міністра па справах Паўночнай Ірландыі, дзе нядаўна адноўленая дзейнасць органаў самакіравання, было вырашана замацаваць за асобным чалавекам, і ім стаў Шон Вудвард.

Галоўнай нечаканасцю стала прызначэнне на ключавыя пасты кабінета - кіраўнікоў міністэрстваў ўнутраных і замежных спраў. МУС упершыню ў гісторыі ўзначаліла жанчына - 44-гадовая Джэкі Сміт, а кіраўніком МЗС прызначаны 41-гадовы Дэвід Мілібанд, адзін з самых маладых палітыкаў на гэтай пасадзе.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі