Міністр транспарту Ўкраіны просіць кантрабандыстаў не псаваць цягнікі

“Не псуйце нам цягнікі да Кракава”, - узмаліўся міністр транспарту Ўкраіны Ёсып Вінскі, звяртаючыся да кантрабандыстаў.
Новы камфортны цягнік дробныя кантрабандысты знішчылі за тыдзень. Штодня ў бок Польшчы з Украіны стартуюць некалькі цягнікоў, па самы верх гружаных цыгарэтамі і алкаголем, якія дробныя кантрабандысты хаваюць за абшыўку вагона, адкручваючы элементы.

 Міністр Вінскі баіцца, каб новы цягнік з Львова ў Кракаў, які рушыць напрыканцы мая не напаткаў падобны лёс. У 2007 годзе ўкраінская чыгунка ад адчаю ад пастаянных рамонтаў ліквідавала цягнікі з Чарнавіц і Львова да Пшэмысля.

Polska Agencja Prasowa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі