Міністэрства культуры Кітая забараніла Боба Дылана

Міністэрства культуры Кітая забараніла канцэрты Боба Дылана, а ён, у сваю чаргу, адмовіўся выступаць перад гледачамі ўсёй Паўднёва-усходняй Азіі, перадае France-Presse. Меркавалася, што Дылан сыграе канцэрты ў Шанхаі і Пекіне, а таксама выступіць у Ганконгу і Тайвані. Аднак кітайскія ўлады не далі дазволу на выступ. У выніку Дылан засмуціўся і адмяніў канцэрты ва ўсім рэгіёне.

Прадстаўнік прамоўтэрскай кампаніі растлумачыў, што "музыку ў першую чаргу прыцягвала магчымасць выступіць у густанаселеным Кітаі. Калі гэта стала немагчыма, усё астатняе таксама было адменена".

Нагадаем, кітайскія ўлады ўзмацнілі кантроль над замежнымі артыстамі пасля таго, як ісландская спявачка Б'ёрк у 2008 годзе са сцэны пракрычала "Тыбет! Тыбет!", пасля чаго міністэрства культуры Кітая абвясціла, што гэтымі сваімі крыкамі Б'ёрк "зняважыла пачуцці кітайскага народа".

Фота: contactmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі