Мінгарвыканкам прапаноўвае адкрыць у Мінску педагагічны каледж

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкаму.



Супрацоўніца: “Гэта толькі прапанова, будзем абмяркоўваць. У нас трэба рыхтаваць спецыялістаў. Можа для дашкольных установаў не трэба вышэйшая [адукацыя], адкрыецца каледж: атрымаў адукацыю і гатовы выкладчык. Можа для гэтага не трэба тэрмін навучання ў пяць гадоў”.



Нагадаем, сёлета па ўсіх педагагічных спецыяльнасцях ва ўніверсітэтах адчуваецца недабор. Асабліва гэта закранула фізічныя і матэматычныя факультэты, бо многія абітурыенты не змаглі набраць неабходныя для паступлення балы па профільных прадметах на тэставанні.

Аптымізацыя: за год настаўнікаў стала менш на 7 тысяч
 

Дзяржаўныя ўніверсітэты недабіраюць 40% студэнтаў-платнікаў, прыватныя 60%
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі