Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне "Чарнобыльскага шляху"

Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне "Чарнобыльскага шляху"

Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне "Чарнобыльскага шляху". Заяўку падавалі прадстаўнікі партыі "Зялёныя", БНФ і БСДП (Грамада). Сталічныя ўлады спасылаюцца і на "неадпаведныя" месца збору, маршрут (планавалася пляцоўка каля Акадэміі навук і шэсце па ходніках у парк Дружбы народаў з удзелам да 900 чалавек), і на адсутнасць дамоваў з міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі. Да таго ж у Мінгарвыканкаме палічылі, што заяўлены час збору людзей і шэсця "можа негатыўна паўплываць на бяспеку ўдзельнікаў транспартнага і пешаходнага руху". Таксама яны згадалі сітуацыю з COVID-19. "Лічым непажаданым правядзенне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы", — піша намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Ён згадвае і дапушчаныя арганізатарамі акцыі парушэнні — у СМІ згадвалася і месца збору, і час, хаця дазволу не было.

Адзін з заяўнікаў "Чарнобыльскага шляху" лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго і яшчэ трох чалавек абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам".

Таксама сёлета ўлады не дазволілі ў Мінску вулічную акцыю на Дзень Волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі