Мінгандлю прыпыніў працу рэстаранаў хуткага абслугоўвання Goody's (відэа)

Мінгандлю прыпыніў працу двух рэстаранаў хуткага абслугоўвання Goody's. Сярод выяўленых парушэнняў — невыкананне тэмпературных умоў пры захоўванні паўфабрыкатаў, фармальны кантроль якасці і бяспекі прадукцыі, вельмі вузкі асартымент тавараў айчынных вытворцаў, а таксама прапанова да продажу пратэрмінаваных тавараў і страў.

На ліквідацыю парушэнняў рэстаранам адведзена сем дзён, інфармуе БЕЛТА.

Вось што адзначыў у каментары тэлеканалу АНТ Артур Карповіч, першы намеснік міністра гандлю:

"На сённяшні дзень, калі прадпрыемства нясе страты ў сувязі з прыпыненнем працы, а вымушана плаціць зарплату, арэнду, камунальныя плацяжы, яно павярнулася тварам. І парушэнні ліквідуюцца значна хутчэй, чым тыя тэрміны, якія ўстанаўлівае Міністэрства гандлю".

Нагадаем, сетка рэстаранаў хуткага харчавання Goody's уваходзіць у міжнародную сетку фастфуду. У аб'ектах грамадскага харчавання прапануюцца стравы сучаснай інтэрнацыянальнай кухні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі