Мінгандлю чакае зніжэння коштаў на алкаголь у Duty Free

Міністэрства гандлю ўсталёўвае свабодныя адпускныя і рознічныя кошты на айчынны алкаголь у крамах Duty Free. Адпаведную пастанову ведамства выдала 2 ліпеня і сёння дакумент апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

Згодна з пастановай, свабоднымі будуць кошты на алкагольныя напоі беларускай вытворчасці, моц якіх большая за 28%. Як мяркуюць у Міністэрстве гандлю, адмена рэгулявання коштаў павінна прывесці да зніжэння цэн на спіртное ў крамах бяспошліннага гандлю, а таксама дазволіць пашырыць асартымент і павялічыць аб’ём рэалізацыі беларускага алкаголю праз іх сістэму.

Новая пастанова набывае моц 18 ліпеня.
 
Мінгандлю рэкамендавала выкарыстоўваць у крамах Duty Free гандлёвыя надбаўкі на айчынны алкаголь за 30%, інфармуе БЕЛТА.

Фота: dutyfree-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі