Мінгандлю Беларусі аштрафавала кавярні і крамы на 1 мільярд рублёў

Міністэрства гандлю Беларусі за студзень-люты 2015 года наклала штрафы на юрыдычных і службовых асобаў на агульную суму 1 мільярд рублёў. Адбылося гэта па выніках праведзеных праверак.

Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, калі раней за продаж пратэрмінаваных тавараў прадугледжваўся штраф у памеры 30-50 базавых велічынь (ад 5 млн 400 тысяч да 9 млн), то сёлета суды іх павялічылі да 100-200 базавых (ад 18 да 36 млн рублёў).

Адзначаецца, што замежнае прадпрыества "Лукойл Беларусь" было аштрафаванае якраз на максімальную суму — 36 мільёнаў рублёў. Ім прапаноўваліся да рэалізацыі пратэрмінаваныя харчовыя і нехарчовыя тавары. "Белсаюздрук" аштрафавалі на 17 млн рублёў за падобныя парушэнні.

Штрафы могуць быць і значна большымі. Чыноўнікі нагадваюць, што, паводле 2-й часткі артыкула 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за захоўванне, продаж і прапанову да рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу могуць пакараць штрафам у памеры ад 30 да 500 базавых (ад 5 млн 400 тысяч да 90 млн рублёў).

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі