Мінэканомікі: У Беларусі расце колькасць рамеснікаў

У Беларусі расце колькасць зарэгістраваных рамеснікаў. У 2013 годзе збор за здзяйсненне рамесніцкай дзейнасці заплацілі больш за 8 тысяч чалавек. Летась іх стала больш на 8,6%. А ўжо за першае паўгоддзе 2015 года ў нашай краіне зарэгістраваліся больш за 7 тысяч новых рамеснікаў (2940 з іх — у другім квартале), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканомікі.

У Мінску рамеснікаў налічылі 1643 чалавекі, у Віцебскай вобласці — 1042. Найменш іх зарэгістравалася ў Магілёўскай вобласці — 752 чалавекі.

Мінэканомікі адзначае, што ў Беларусі створаныя спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рамеснікаў, з-за чаго і расце іх колькасць. У той жа час чыноўнікі змаўчалі пра тое, што нямала беларусаў сёлета зарэгістраваліся рамеснікамі для таго, каб не лічыцца дармаедамі і не плаціць адпаведны падатак.


Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі