Мінчукі судзяцца з метрапалітэнам з-за дамоў, якія ідуць пад знос

У Мінску пачаліся суды вакол зямельных участкаў, якія знаходзяцца на шляху будаўніцтва новых станцый метро. УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" спрабуе выселіць з дамоў грамадзян, якія патрабуюць раўнавартаснай кампенсацыі іх уласнасці.
Як паведамляе "Ежедневник", гаворка ідзе пра зямлю, якая знаходзіцца на лініі будаўніцтва метро "Інстытут культуры" - "Пятроўшчына". Спачатку ўладальнікам прыватных дамоў, якія ідуць пад знос, паабяцалі, што яны атрымаюць новыя дамы. Але пасля таго, як людзі падпісалі дакументы, у якіх узгаднілі знос, правілы гульні пачалі мяняцца.

Аказваецца, Мінгарвыканкам не мае магчымасці прадаставіць ім новыя дамы, таму людзям прапануюць засяляцца ў кватэры. Некаторыя пагадзіліся з гэтым, іншыя вырашылі праз суд дамагчыся выключэння іх участкаў з ліку земляў, якія забіраюцца для будаўніцтва метрапалітэна.

У адказ УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" падало ў суд пазоў аб высяленні ўпартых земляўладальнікаў. Папярэднія слуханні справы пакуль вынікаў не далі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі