Мінчукі перасталі называць дзяцей Галямі і Алегамі, але з’явіўся Тамерлан

Мінчукі перасталі называць дзяцей традыцыйнымі імёнамі, затое ў сталіцы з'явіліся Тамерлан, Дамініка-Беатрыса, Агата-Мішэль, Уладзімір-Альгерд, Меланія-Вераніка і Фелікс-Эдвін, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”. А вось старыя імёны з моды паступова выходзяць. У кожным з раёнаў Мінска сёлета з'явілася прыкладна па пяць-шэсць Оль, Таццян, Ірын, Наташ. Адна-адзіная Галіна знайшлася ў Савецкім раёне. Мужчынскія імёны Алег, Віктар, Фёдар, Сяргей, Пётр, Вадзім таксама становяцца рэдкімі.

Самыя папулярныя імёны хлопчыкаў: Уладзіслаў, Арцём, Аляксей, Мікіта, Максім, Іван.

Самыя папулярныя імёны дзяўчынак: Анастасія, Марыя, Лізавета, Дар'я, Паліна, Вікторыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі