Мінчукі не хочуць пасылаць сваіх дзецей вучыцца ў ПТВ

Большасць мінчан не хочуць, каб іх дзеці вучыліся ў ПТВ ці працавалі на дзяржпрадпрыемстве; сярод саміх выпускнікоў школ такое жаданне прысутнічае толькі ў 1%. Пра гэта паведаміў са спасылкай на даныя сацдаследавання старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба. Ён адзначыў, што пры выбары прафесіі моцная, а часта з'яўляецца вырашальнай пазіцыя бацькоў. Аднак нярэдка яны прад'яўляюць школе запыты, якія не адпавядаюць патрэбам рынку працы і сацыяльна-эканамічнай сферы горада.

Паводле даных апытання, толькі 19% бацькоў зрабілі свядомы выбар прафесіі разам са сваімі дзецьмі, астатнія сумняваюцца ці не ведаюць, куды накіраваць дзіця вучыцца. Шчэрба адзначыў, што 75% выпускнікоў мінскіх агульнаадукацыйных устаноў паступаюць у ВНУ, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі