Мінчукам пасля суда вярнулі ноўтбукі, але без "пратэснай інфармацыі"
![Арыштаваныя ноўтбукі мусілі "зачысціць" ад "крамолы" (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/office-594132_1280.jpg.webp?itok=w-PfPdmt)
Арыштаваныя ноўтбукі мусілі "зачысціць" ад "крамолы" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Двум мінчукам пасля суда вярнулі ноўтбукі, але без "пратэснай інфармацыі", заўважыла судовае рашэнне "Медыязона".
Іх справу 11 сакавіка разглядаў суд Партызанскага раёна сталіцы. Мінчукоў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў вулічнай акцыі пратэсту ў 2020 годзе (па артыкуле КК аб "грубым парушэнні грамадскага парадку") і асудзілі на "хатнюю хімію" — на 2,5 года кожнага. Суд пастанавіў вярнуць заклад і раней арыштаваныя ноўтбукі, але папярэдне іх мусілі "зачысціць" ад "крамолы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.