Мінчук спрабаваў саскочыць з асвятляльнай мачты стадыёна "Трактар"

Мінчук спрабаваў саскочыць з асвятляльнай мачты стадыёна "Трактар"

Сталічны стадыён "Трактар" стаў прадметам клопату ратавальнікаў у другой палове дня 14 верасня. Як паведамляе interfax.by, іх выклікалі на стадыён, бо на асвятляльную мачту забраўся малады чалавек. Па яго паводзінах было падобна, што ён збіраецца саскочыць уніз.

На шчасце, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Мінчук спусціўся сам яшчэ да іх прыбыцця. Як паведамляецца, гэта непрацуючы 27-гадовы мужчына. Яго перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі.

Аб прычынах, якія загналі мінчука на асвятляльную мачту, і наступствах для яго не паведамляецца.

Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі