Вы тут

Мінчанін планаваў зрабіць больш за 200 закладак з псіхатропамі

minsk.mvd.gov.by

Больш за 200 закладак з наркотыкамі планаваў зрабіць 23-гадовы мінчук, але яго затрымалі праваахоўнікі, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікам сталічнага наркакантролю паступілі звесткі, што малады чалавек можа мець дачыненне да незаконнага збыту наркотыкаў. Пры ператрусе кватэры на кухні ў хлопца знайшлі больш за 114 г асабліва небяспечнага псіхатропу альфа-PVP. Па словах міліцыянтаў, мінчук прызнаўся, што працуе на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў.

У адзін дзень да яго звярнуўся куратар з інтэрнэт-крамы і папрасіў забраць вялікую партыю псіхатропу. Абяцаную партыю наркотыкаў ён забраў у лесе пад Мінскам. Але расфасаваць псіхатроп на больш дробныя дозы хлопец не паспеў: перашкодзілі аператыўнікі.

Павдамляецца, што раней мінчук да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.