Мінадукацыі: Вяртаць ільготы на праезд студэнтам і навучэнцам не плануецца

Вяртаць ільготы на праезд студэнтам і навучэнцам не плануецца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла галоўны інспектар упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Беларусі Таццяна Сіманоўская. Ва ўстановах адукацыі краіны з мінулага года пэўным катэгорыям студэнтаў аказваецца матэрыяльная дапамога на праезд у выглядзе выдачы праязных квіткоў. Па словах прадстаўніцы Мінадукацыі, па такі від падтрымкі звяртаюцца не шмат студэнтаў: у кожнай ВНУ — да 10 зваротаў у месяц. Звестак пра канкрэтную колькасць атрымальнікаў праязных квіткоў у Міністэрстве адукацыі не маюць.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі