Міліцыянты разагналі ланцуг салідарнасці каля мінскага Галоўпаштамта (відэа)
![Міліцыянты разагналі ланцуг салідарнасці каля мінскага Галоўпаштамта (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lancuh-1311-1.jpg.webp?itok=SxaOe_J_)
У розных гарадах Беларусі а 12-й гадзіне людзі сталі ў ланцугі салідарнасці, каб ушанаваць памяць загінулага Рамана Бандарэнкі. У Мінску такія ланцугі з'явіліся ў розных раёнах горада.
Невялікі ланцуг салідарнасці стаў у цэнтры Мінска, недалёка ад Галоўпаштамта. Неўзабаве прыехалі сілавікі на мікрааўтобусах, і пачаўся хапун. Адразу сілавікі затрымалі жанчыну і пабеглі за іншымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.