Міліцыянты не прынялі заявы збітых маладафронтаўцаў

Заявы актывістаў арганізацыі "Малады фронт", збітых падчас учорашняга разгону несанкцыянаванай акцыі ў сталіцы, адмовіліся прымаць ва Ўпраўленні ўнутраных спраў Савецкага раёна Мінску. Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзямідзенка і Павел Кур'яновіч патрабавалі распачаць крымінальную справу па факце іх збіцця супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты запатрабавалі ад маладых людзей падрабязных тлумачэнняў наконт таго, што яны рабілі на плошчы Якуба Коласа вечарам 14 лютага і г. д., але тыя адмовіліся, спаслаўшыся на 27-ы артыкул Канстытуцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі