Міліцыянта выратаваў ад смерці… заробак

У Мінску злачынца напаў на прапаршчыка аддзела аховы Фрунзенскага раёна Аляксандра Бейшара.

Ён тройчы ўдарыў нажом міліцыянта ў грудзі. Жыццё 28-гадоваму мужчыне выратавала партманэ ва ўнутранай кішэні. Злачынца не чакаў, што ўдары нажом не нанясуць ніякай шкоды праваахоўніку.

Шчасліўчык Бейшар дастаў пісталет і зрабіў папераджальныя стрэлы ў паветра. Аднак пасля таго, як злачынца зноў накінуўшся на яго і спрабаваў душыць, прапаршчык тройчы стрэліў і параніў бандыта. Газета “Рэспубліка” адзначае, што міліцыянт не пацярпеў і працягвае службу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі