Міліцыя просіць дапамогі ў пошуках вусача, які параніў дзяўчыну піўной банкай

Міліцыя просіць дапамогі ў пошуках вусача, які параніў дзяўчыну піўной банкай

Мінскі крымінальны вышук ужо амаль тры тыдні не можа знайсці мужчыну, які параніў дзяўчыну піўной банкай. Хаця ў распараджэнні міліцыянтаў ёсць нават відэа з месца здарэння. Калі вы пазнаеце вусача ў джынсоўцы на гэтых кадрах — вашага тэлефанавання чакаюць па нумарах +375 29 1781092 і 2880202.

Канфлікт адбыўся ўночы на 30 верасня ў рэстаране хуткага харчавання Burger King на плошчы Свабоды. Мужчына пасварыўся з двума хлопцамі і кінуў у іх піўную банку. Але прамахнуўся. На шляху "снарада" апынулася выпадковая дзяўчына, якая стаяла спінай да спрэчкі і не мела аніякіх шансаў пазбегнуць удара.

Нават не паспрабаваўшы дапамагчы дзяўчыне, вусаты мужчына сышоў з рэстарана і схаваўся. Міліцыянты ўпэўненыя, што ён быў нападпітку.

У дзяўчыны дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені складанасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі