Міліцыя падазрае бацюшку ў рабаўніцтве Сынкавіцкай царквы?

Міліцыя ўжо месяц шукае злодзеяў, якія абрабавалі 600-гадовую царкву Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна.
Былі скрадзеныя каля мільёна рублёў ахвяраванняў і два пярсцёнкі, якія вернікі пакінулі каля цудадзейнай іконы Божай Маці. Нагадаем, што, паводле адной з версій, Сынкавіцкая царква была пабудаваная як храм-крэпасць яшчэ Вітаўтам Вялікім. Яна мае сетку таямнічых падземных хадоў, што часткова захаваліся да нашага часу, і якія яшчэ мала даследаваныя.

Па адной з версій, злачынца трапіў ў храм праз вокны-байніцы, якія знаходзяцца на чатырохметровай вышыні і даволі вузкія для дарослага чалавека. Таму, верагодна, рабаўніком мог быць падлетак.

Аднак, па словах начальніка Зэльвенскага РУУС Аляксандра Маркевіча, міліцыя не выключае версіі, што каштоўнасці мог скрасці чалавек, які мае ключы ад царквы, адзначае “Косомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі