Мігранты не змаглі з Беларусі трапіць у ЕС, таму пайшлі ў Расію

У Себежы будуць судзіць мігрантаў, якія трапілі ў Расію з Беларусі / pln24.ru
У Себежы будуць судзіць мігрантаў, якія трапілі ў Расію з Беларусі / pln24.ru

У Себежскім судзе Пскоўскай вобласці Расіі будуць судзіць трох замежнікаў, паведамляе мясцовае ўпраўленне Следчага камітэта РФ.

Маладых людзей, якім ад 17 да 19 гадоў, вінавацяць у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Мігранты прыехалі ў Беларусь, каб перайсці ў Еўрасаюз, але гэта ім не ўдалося. Тады маладыя людзі адправіліся ў Расію.

Паводле следства, уначы 24 красавіка мігранты незаконна перайшлі з Беларусі, але неўзабаве іх у лесе затрымалі памежнікі. З таго часу яны перабываюць пад вартай.

Пасля абвастрэння адносінаў з Захадам беларускія ўлады ініцыявалі міграцыйны крызіс на межах з краінамі ЕС. Аднак цяпер ён рыкашэтам б'е і па Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі