Мігрантаў, якія ідуць у Літву, усё больш: цяпер з Афрыкі, Сірыі, Індыі і Іраку

Нелегальныя мігранты на мяжы з Літвой / pasienis.lt
Нелегальныя мігранты на мяжы з Літвой / pasienis.lt

У суботу, 26 чэрвеня, літоўскія памежнікі затрымалі 39 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Літву з Беларусі.

Большасць з іх назваліся грамадзянамі Ірака. Астатнія — грамадзянамі Гамбіі(2), Гвінеі(4), Марока(2) і Сірыі(3). Памежная служба Літвы адзначае, што яшчэ не сутыкалася з нелегаламі з гэтых краін. У апошнія месяцы ўсё часцей паведамляецца пра спробы іракцаў незаконна перасекчы мяжу з Літвой.

У нядзелю раніцай затрыманні працягнуліся: 4 мігранта, якія прадставіліся грамадзянамі Ірака, і яшчэ 4, па папярэдніх дадзеных, з Індыі.

Усяго ў 2021 годзе ў Літву спрабавалі трапіць 555 нелегальных мігрантаў з Беларусі. Гэта ў сем разоў больш, чым у 2020 годзе. Летась такіх мігрантаў было 81.

Сёлета сярод затрыманых на беларуска — літоўскай мяжы больш за ўсё тых, хто прадставіўся грамадзянамі Ірака — 361. Таксама 46 з Ірана, з Сірыі — 45. Было і 39 беларусаў, 17 расейцаў і 11 туркаў.

Яшчэ 10 чалавек з Шры-Ланкі. Грамадзян Таджыкістана — 6. Па 4 мігранта з Гвінеі і Індыі. З Афганістана ў Літву праз Беларусь спрабавалі прайсці 3 чалавекі. Яшчэ па 2 нелегала былі грамадзянамі або заявілі аб тым, што яны грамадзяне Йемена, Егіпта, Марока і Гамбіі. Таксама быў адзін мігрант з Самалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі