MGMT просяць прабачэння за новы альбом
Індзі-электроншчыкі MGMT загадзя папрасілі ў прыхільнікаў прабачэння за свой пакуль яшчэ не выдадзены новы альбом “Congratulations”. Эндру Ванвінгардэн і Бэн Голдвасэр прызналі, што радыкальны адыход ад
камерцыйна паспяховага дэбютніка «Oracular Spectacular», зроблены імі на
новым дыску, можа сур'езна расчараваць прыхільнікаў. Больш таго, музыкі
здзіўленыя тым, што іх лэйбл Sony/Columbia у выніку вырашыўся выпусціць
дыск, на якім “няма ні хітоў, ні сінглаў”.
“Мы не разумеем, як наогул хтосьці мог дазволіць нам гэта зрабіць. Мы абодва просім прабачэння”, - жартуе Бэн. Па словах музыкаў, кіраўніцтва лэйбла доўгі час разважала пра мэтазгоднасць рэлізу дыска, але ўрэшце ўсё ж вырашыла падтрымаць MGMT.
“Яны вельмі рады, што альбом атрымаўся такім крэатыўным. Ведаеце, мы ўклалі ў яго шмат часу і сіл, і, ў выніку, зрабілі пласцінку, якой сапраўды можна ганарыцца. Праўда, кіраўніцтва лэйбла, відаць, дагэтуль не разумее, як яе потым прадаваць”, - тлумачыць Эндру Ванвтнгардэн.
Нагадаем, што афіцыйны рэліз “Congratulations” адбудзецца 13 красавіка. За месяц да гэтага альбом трапіў у Сеціва, таму ўсе ахвочыя ўжо маглі скласці сваё асабістае меркаванне пра яго.
Фота: burlingtonfreepress.com