MGMT прадстаўляюць новую песню і відэа (гдядзець)

Прадстаўнікі амерыканскага псіхадэлічнага року MGMT прадставілі публіцы свежы трэк пад назвай “Your Life Is A Lie” са свайго будучага трэцяга альбома і відэа да яго.

У новай песні музыкі паведамляюць слухачу пра тое, што “яго жыццё — падман” а відэа перадае жыццё амерыканцаў у выглядзе шэрагу сюррэалістычных сцэн.

Рэліз паўнафарматнага альбома пад назвай “Your Life Is A Lie” запланаваны на 16 верасня. Па меркаванні саміх MGMT, якое падае часопіс NME, будучая пласцінка будзе “менш вар’яцкай, нервовай і паранаідальнай за папярэдні альбом “Congratulations””.

Фота: stereogum.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі