Merry Poppins сказалі "До свидания"

Гурт Merry Poppins выдаў доўгачаканы альбом, які ў апошні момант змяніў заяўленую раней назву "Баттерфляй" на "До свидания". Дыск запісваўся на працягу чатырох гадоў у Мінску і Маскве, куды ўдзельніцы калектыва пераехалі два гады таму.

Сярод песень альбома свежыя хіты "Баттерфляй", "Аленький цветочек", якія зараз актыўна ратыруюцца на радыё, а таксама знакамітыя "Меня зовут любовь", "Картинки", "Девочки-припевочки".

Апроч музыкі на альбоме прадстаўленыя тры відэакліпы: "Меня зовут любовь" (версія А.Церахава), "Картинки" (дададзеная версія з удзелам трэцяй сястры Люсі) і "Баттерфляй" (здымкі якога адбываліся ў Японіі).

Дыск характэрны яшчэ і тым, што ў яго дзве вокладкі. Каб памяняць адну на іншую досыць перагарнуць тытульны ўкладыш на зваротны бок.

Лідэр калектыву Алеся Берулава дадала, што "нейкі адмысловы падтэкст у змене назвы дыску шукаць не трэба". Маўляў, спявачкі вернуцца, калі зменіцца вецер. Дадам, што зараз удзельніцы Merry Poppins знаходзяцца ў творчым адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі