Вы тут

Меркель і Ціханоўская правялі тэлефонную размову

Ангела Меркель і Святлана Ціханоўская / ілюстрацыйнае фота

22 лістапада Святлана Ціханоўская і Ангела Меркель правялі тэлефонную размову. Паведамляецца, што асноўнай тэмай была сітуацыя ў Беларусі.

На сайце нямецкага канцлера гаворыцца, што Меркель заявіла пра падтрымку беларускага дэмакратычнага руху з боку Германіі. Таксама выканаўца абавязкаў канцлера лічыць, што беларускія ўлады павінныя спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі ды незалежных журналістаў, вызваліць зняволеных і пачаць дыялог з грамадствам, каб прыйсці да справядлівых і свабодных новых выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.