Мэр чылійскага горада сарваў здымкі "Кванта спакою"

Мэр чылійскага горада Бакэдано (правінцыя Антафагаста) быў затрыманы паліцыяй пасля таго, як уварваўся на разгорнутую ў горадзе здымачную пляцоўку новага фільма пра Джэймса Бонда - Quantum of Solace (Квант спакою). Карлас Лопэс выступіў супраць таго, што ўрад Чылі даслаў атрад спецназу і вадамёт для аховы здымачнай групы.

Мэр горада з насельніцтвам у тысячу чалавек заявіў, што "забарона жыхарам хадзіць па вуліцах нагадвае горшыя моманты з кіравання Піначэта". Лопэса таксама раззлаваў і той факт, што ў чылійскім горадзе здымаецца эпізод пра Балівію.

Справа ў тым, што Антафагаста была захопленая Чылі ў Балівіі ў канцы XIX стагоддзя, і гэтая тэрытарыяльная спрэчка дагэтуль не ўлагоджаная.

Нагадаю, што "Квант спакою" выйдзе на брытанскія экраны 31 кастрычніка 2008 года.

У іншых краінах пракат карціны пачнецца 7 лістапада.

Фота: movies.monstersandcritics.com