Мэл Гібсан здыме фільм у турме

Знакаміты галівудскі акцёр і рэжысёр Мэл Гібсан здыме свой наступны фільм у мексіканскай турме, размешчанай у штаце Веракрус. Пра гэта паведамляе агенцтва AP са спасылкай на прэс-службу губернатара штата Фідэля Херэру.

Па словах службоўца, да студзеня 2010 года частка турмы "Ігнасіа Ал’ендэ" будзе вызваленая для працы здымачнай групы Гібсана. Аб якім менавіта праекце рэжысёра ідзе гаворка, губернатар не ўдакладніў.

Прадстаўнікі Гібсана таксама пакуль адмаўляюцца ад каментарыяў на гэтую тэму. Вядома, што сам рэжысёр наведваў гэтую выпраўленчую ўстанову ў красавіку 2008 года.

Варта адзначыць, што менавіта ў штаце Веракрус Мэл Гібсан здымаў свой вядомы фільм "Апакаліпсіс". На пачатку 2009 года ён ахвяраваў мільён долараў на ўзнаўленне жылых дамоў штата, пацярпелых ад урагану.

Нагадаем, што на дадзены момант Гібсан заканчвае здымацца ў карціне "Бабёр", рэжысёр якога Джодзі Фостэр. Ён выканаў ролю чалавека, які пакутуе ад дэпрэсіі і знаходзіць суцяшэнне ў "кантактах" з цацачным бабром.

Фота: devahi.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі