Медыкі запісалі відэазварот супраць гвалту і падману

Медыкі запісалі відэазварот супраць гвалту і падману

Відэазварот супраць гвалту і падману запісалі беларускія медыкі. 

Яны выказваюцца супраць бесперапынных парушэнняў правоў чалавека і беспрэцэдэнтнага гвалту на тэрыторыі Беларусі. "Мы супраць гвалту і падману. Нас ужо больш за 1800 чалавек", — кажуць медыкі ў сваі звароце.

Яны выступаюць з адкрытымі тварамі, бо не маюць чаго хаваць. Гэтак яны троляць супрацоўнікаў сілавых органаў, якія дзейнічаюць у масках і балаклавах, хаваючы свае твары. Самі медыкі ў звароце не толькі называюць свае імёны, але і пазначаюць спецыялізацыю.

"Калі нашых калег хапаюць, зачыняюць у турмы, збіваюць, мы не будзем маўчаць. Мы не будзем маўчаць і пакрываць хлуслівую статыстыку. Калі дзяржава спрабуе вырашаць праблему COVID-19, ігнаруючы яе, мы адмаўляемся ўдзельнічаць у падмане", — кажуць дактары.

Яны падкрэсліваюць, што прыйшоў час пераменаў у краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі