McDonald's прадае сетку сваіх рэстаранаў у Расіі
![McDonald's прадае сетку сваіх рэстаранаў у Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/makdak-1605.jpg.webp?itok=PZcNwCWx)
Кампанія McDonald's не проста сышла з Расіі, але яшчэ і вырашыла ўвогуле прадаць сваю сетку рэстаранаў у гэтай краіне.
"Гэта складаная праблема, якая не мае прэцэдэнтаў і мае сур'ёзныя наступствы", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
McDonald's працаваў у Расіі 32 гады. Кампанія прыпыніла працу пасля таго, як Расія напала на Украіну. І, відавочна, вырашыла не чакаць заканчэння вайны, каб адкрыцца там ізноў.
Свой сыход з Расіі брэнд тлумачыць тым, што працягваць бізнес там цяпер "немэтазгодна і не адпавядае каштоўнасцям Mcdonald's".
Пад распродаж трапяць 850 рэстаранаў, у якіх працуюць 62 000 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.