Майра Мора выказалася пра дачыненні Беларусі і ЕС (відэа)

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора спадзяецца, што дачыненні нашай краіны з ЕС будуць паляпшацца і надалей. У інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ яна адзначыла, што беларускія ўлады ідуць на кантакт з Еўрасаюзам, яны адкрытыя для размовы. Пра паляпшэнне адносінаў сведчыць і нядаўняе вызваленні шасці беларускіх палітвязняў, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Мора: "Гэта павінна было адбыцца, гэта адбылося. Я спадзяюся, што ў будучым такіх праблемных пытанняў [не будзе]. Вядома, ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія мы павінны абмяркоўваць, па якіх у нас розныя меркаванні. Але я спадзяюся, што спакойна, па-дзелавому, з узаемным даверам адзін да аднаго гэтыя пытанні паступова мы зможам вырашыць. Так, як мы вырашылі пытанні, якія перашкаджалі нашым адносінам".

Нагадаем, Майра Мора завяршае сваю місію ў Беларусі. На пасадзе кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС яе заменіць Андрэа Віктарын.


Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі