Майкл Джэксан - першы па інтэрнэт-закачках

Кароль поп-музыкі Майкл Джэксан (Michael Jackson) атрымаў званне караля і па маштабах інтэрнэт-закачак.  Легендарны выканаўца уганараваны звання самага паспяховага артыста лічбавай эпохі, узначаліўшы рэйтынг сэрвісу Nokia Ovi Music Store. Далей, улічваючы аб'ёмы скачвання песень у інтэрнэце, размясціліся Lady Gaga, Элвіс Прэслі (Elvis Presley), Black Eyed Peas і Рыяна (Rihanna).

Варта адзначыць, што разлік праводзіўся выключна паводле легальных закачак. Яшчэ адна цікавая дэталь, якая высветлілася пры складанні рэйтынгу, гэта тое, што найвялікшай папулярнасцю Майкл Джэксан карыстаецца ў індыйскіх фэнаў – іх сумарны ўнёсак склаў 26% ад агульнага аб'ёму глабальных скачак.

Нагадаем, што 25 чэрвеня мінулага года знакаміты выканаўца памёр ад перадазіроўкі лекавых прэпаратаў. Адбылося гэта падчас падрыхтоўкі да маштабнай серыі развітальных канцэртаў у лонданскай O2 Arena.

Фота: dnvibe.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі