Майкл Джэксан атрымаў 4 прэміі American Music Awards

Майкл Джэксан пасмяротна ўзнагароджаны чатырма музычнымі прэміямі American Music Awards, паведамляе Associated Press. Узнагароду замест Майкла, які памёр25 чэрвеня 2009 года, атрымаў яго старэйшы брат Джэрмэйн. Нагадаем, да пачатку цырымоніі Джэксан быў намінаваны на пяць прэмій: "Артыст года", а таксама "Лепшы альбом" і "Лепшы выканаўца" у катэгорыях поп/рок і соул/R&B. У выніку "кароль поп-музыкі" выйграў ва ўсіх катэгорыях, за выключэннем галоўнай намінацыі - "Артыст года". Пераможцам у гэтай намінацыі апынулася 19-гадовая кантры-выканаўца Тэйлар Свіфт.

Маладая спявачка, акрамя самай прэстыжнай узнагароды, таксама стала ўладальніцай прэмій у намінацыях "лепшы выканаўца" у катэгорыях поп/рок, "лепшы кантры-альбом" за пласцінку Fearless. Агулам юная зорка атрымала пяць прэмій AMA. Свіфт, нагадаем, была лідэрам па колькасці намінацый – адзінай выканаўцай, якая здолела абагнаць па гэтым паказчыку нябожчыка Майкла Джэксана.

У ліку астатніх прэтэндэнтаў на ўзнагароды варта адзначыць гурт Black Eyed Peas і рэпера Jay-Z, якія атрымалі па дзве прэміі AMA. Галоўным "няўдачнікам" цырымоніі стаў папулярны хіп-хоп спявак Эмінэм, намінаваны на чатыры прэміі, у тым ліку "Артыст года". У выніку Эмінэм не атрымаў аніводнай узнагароды.

Фота:  www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі