Матч Кубка Дэвіса ў Мінску ўпершыню пройдзе на адкрытым корце

Упершыню на адкрытым корце пройдзе ў Мінску матч Кубак Дэвіса. Раней тэнісісты гулялі толькі ў манежы. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", у манежы ў гэтыя ліпеньскія дні гуляць дорага і спякотна.
Нагадаем, пасля таго, як мужчынская зборная Беларусі ў красавіку прайграла швейцарцам, яна апынулася ў Еўраафрыканскай зоне. І цяпер, каб замацавацца ў першай групе гэтага дывізіёна, беларусам трэба будзе перамагчы польскую каманду.

Матчы пройдуць 18-20 ліпеня на адкрытым корце на праспекце Пераможцаў. У адсутнасць Уладзіміра Ігнаціка, які гуляе серыю турніраў у ЗША, да Максіма Мірнага і Уладзіміра Ваўчкова далучыліся Андрэй Каратчэня і Дзмітрый Жырмант. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі