"Master of Puppets" - лепшы метал-альбом усіх часоў

Альбом Metallica "Master of Puppets" узначаліў рэйтынг лепшых “метал-рэлізаў усіх часоў”, складзены карыстальнікамі музычнага сэрвісу MusicRadar і чытачамі часопіса Metal Hammer.  “Уладар марыянетак”, які сабраў 20% галасоў, абышоўшы класічныя працы Black Sabbath, AC/DC і іншых легенд цяжкага року.

Другое месца ў спісе заняў "Number of the Beast" Iron Maiden, на трэцім змясціўся "Appetite For Destruction" Guns N' Roses. Яшчэ адзін лонгплэй Metallica - "Ride the Lightning" - апынуўся на 4-м месцы. Таксама ў Топ-10 увайшлі альбомы Slayer, Megadeth і Pantera. Большасць легендарных пласцінак рэйтынгу прыйшлі з 80-х - што нядзіўна, бо гэта акурат час максімальнага росквіту жанру.

Адзначым, што выдадзены ў 1986-м годзе "Master of Puppets" застаецца ў вачах многіх фэнаў вяршыняй творчасці Metallica.

Топ-10 лепшых метал-альбомаў:

1. Metallica - Master of Puppets (1986)
2. Iron Maiden - The Number of the Beast (1982)
3. Guns N' Roses - Appetite for Destruction (1987)
4. Metallica - Ride the Lightning (1984)
5. Slayer - Reign in Blood (1986)
6. Megadeth - Rust in Peace (1990)
7. Black Sabbath - Paranoid (1970)
8. AC/DC - Back in Black (1980)
9. Pantera - Vulgar Display of Power (1992)
10. Iron Maiden - Powerslave (1984).

Фота: metallicablogmagnetic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі