Мастак Аляксей Марачкін выйшаў на волю
Позна ўвечары 29-га сакавіка пасля 5-ці сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына“ мастак Аляксей Марачкін. Нагадаем, што ён быў асуджаны напярэдадні Дня волі нібыта за супраціўленне дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных органаў і нецэнзурную лаянку.
Па словах Марачкіна, адміністрацыйны арышт пабудаваны на ілжывых паказаннях сведкаў-міліцыянтаў і цалкам з’яўляецца незаконным. 68-гадовы мастак мае намер дамагацца вяртання сваіх арыштаваных карцін, а таксама намаляваць новую, вобраз якой нарадзіўся ў яго на падставе ўтворанага беззаконня.
БелаПАН