Масква падарыла Магілёву званы для ратушы

Восем званоў для ратушы падарыла Магілёву ўсходняя адміністрацыйная
акруга Масквы. Раней на магілёўскай ратушы іх было толькі два.
Новыя званы маюць выявы праваслаўных святых, сярод іх — выява Мікалая II з сям’ёй.

Маса званоў вагаецца ад 4 да 270 кілаграмаў.

Усталяванне і наладка званоў на ратушы патрабуе яшчэ некалькі месяцаў.

Аднак магілёўцы змогуць пачуць іх ужо 3 ліпеня, калі на святкаванне дня незалежнасці маскоўскія падарункі будуць усталяваныя на спецыяльнай часовай канструкцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі