Марцін Фрыман адмовіўся станавіцца хобітам

Выканаўца ролі доктара Ватсана ў новым брытанскім серыяле "Шэрлак" адмовіўся ад галоўнай ролі ў фільме "Хобіт" Пітэра Джэксана.  Як паведамляе брытанскі таблоід The Sun, Марцін Фрыман быў вымушаны адмовіцца, бо атрымаў прапанову падчас працы над серыялам, але, як сцвярджаюць неназваныя крыніцы, гэта было "найскладанейшым рашэннем у жыцці акцёра". Паведамляецца таксама, што за ўдзел у "Хобіце" акцёру была прапанавана сямізнакавая сума.

Нягледзячы на тое, што праца над "Хобітам" вядзецца ўжо некалькі гадоў, пакуль у праекта няма рэжысёра і акцёраў на асноўныя ролі. Доўгі час планавалася, што рэжысёрам будзе Гільерма дэль Тора, які, аднак, адмовіўся з-за шматлікіх затрымак у працы над праектам. Па некаторых звестках зараз рэжысёрам карціны можа выступіць сам Джэксан.

Дадамо, што серыял "Шэрлак" выйшаў на экраны летам 2010 года. Першы сезон складаецца з трох паўтарагадзінных фільмаў, якія часткова заснаваныя на класічных творах Артура Конан Дойла. Дзеянне серыяла разгортваецца ў наш час.

Ролю Шэрлака Холмса выконвае акцёр Бенедыкт Камбербэтч. Галоўным рэжысёрам серыяла выступае Пол Макгіган, які зняў "Шчаслівая лічба Слевіна".

Фота: thefilmstage.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі