Вы тут

Малевіч: перамагчы і перамагаць надалей — з такой нацыянальнай ідэяй жыву

Марыя Малевіч / Еўрарадыё

2 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэдактарка незалежнага тэлеканала Марыя Малевіч.

Як бы складана ні было і якія б перашкоды ні стаялі на шляху, неабходна імкнуцца дасягнуць сваёй мэты. А самая галоўная мэта сёння ў беларускага грамадства — дамагчыся права самім вырашаць і свой лёс, і лёс сваёй краіны, перакананая Марыя Малевіч.

Пра тое, ці сапраўды сёння беларусы мараць пра адно — пра перамогу, і якое месца ў гэтым імкненні да свабоды займаюць незалежныя журналісты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Малевіч

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Хтосьці перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.