Вы тут

Маладафронтаўцу Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на паўгода

Фота: svaboda.org

Маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка Валянціна. 

Нагодай стала тое, што маладафронтавец не адсядзеў трое сутак, якія яму прызначылі за абарону Курапатаў на пачатку 2017 года. Пазней Яроменка затрымалі ў рамках справы "Белага легіёна", але выпусцілі без абвінавачання. Суд за Курапаты адбыўся ў яго адсутнасць.

Цяпер маладафронтавец мусіць адбыць трохсуткавы арышт і атрымае паўгадовы прэвентыўны нагляд. Ён мусіць знаходзіцца дома з 22-й па 6-ю гадзіну. Паведамляецца, што за тры парушэнні яму можа пагражаць зняволенне.