Максім Скавыш вярнуўся ў БАТЭ пасля 6-гадовага перапынку

Максім Скавыш вярнуўся ў БАТЭ пасля 6-гадовага перапынку

Максім Скавыш вярнуўся ў БАТЭ пасля 6-гадовага перапынку. З ім падпісаны кантракт, інфармуе прэс-служба клуба. У мінулым сезоне 28-гадовы форвард выступаў за жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. У складзе барысаўчан Скавыш гуляў у 2007-2011 гады, у 145 матчах ён забіў 31 мяч. Пасля была арэнда ў бабруйскай “Белшыне”, 2,5 гады выступлення за калінінградскую “Балтыку”. У сярэдзіне 2015-га футбаліст вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з жодзінцамі. У 2016-м ён некалькі месяцаў гуляў за “Хапаэль” з ізраільскай Кфар-Сабы, а пасля зноў вярнуўся ў “Тарпеда-БелАЗ”. У мінулым сезоне Максім Скавыш забіў 9 галоў.

Такім чынам ФК БАТЭ зноў аднавіў практыку вяртання ў каманду яе былых футбалістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі