Максім Мірны вярнуўся ў сотню найлепшых

Згодна з апублікаваным сёння новым рэйтынгам Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, першы нумар беларускай зборнай пасля адкрытага чэмпіянату ЗША падняўся з 106-й пазіцыі на 98-ю.
Перамогі Уладзіміра Валчкова на двух турнірах серыі "ф'ючэрс" дазволілі мінчуку падняцца адразу на 230 прыступак — на 542-гі радок.

Лідэр жаночай зборнай Вікторыя Азаранка пасля "US Open" паднялася на тры радкі, заняўшы 38-е месца, Вольга Гаварцова перамясцілася з 65-га на 60-е, Анастасія Якімава — са 135-га на 118-е.

“Прэсбол”