«Максидром» мяняе прапіску

Традыцыйны маскоўскі фестываль «Максидром» у гэтым годзе пераязджае ў Санкт-Пецярбург. Відаць, арганізатары фэсту вырашылі моцна не напружваць публіку расійскай сталіцы. Як мы ўжо ведаем, увесну-ўлетку 2007-га ў Маскве чакаюць нашэсце папулярных замежных артыстаў: Linkin Park, Озі Осбарна, Aerosmith, Metallica і іншых.

У той жа час Піцер такія мегазоркі наведваюць рэдка. А хэдлайнерамі «Максидрома-2007», які адбудзецца 25 траўня ў Лядовым палацы Санкт-Пецярбургу, выступяць брытанцы Placebo.

Нагадаю, што 23-24 траўня ў Placebo запланаваныя канцэрты ў маскоўскім клубе «Б1 Максимум», а 3 чэрвеня яны возьмуць удзел у фэсце Tuborg Green Festival, які адбудзецца ў кіеўскім Палацы спорту.

Фота: www.krasovskiy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі