Макей: спачатку нафта, пасля — інтэграцыйныя дарожныя карты

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у чацвер пракаментаваў сітуацыю з паглыбленнем інтэграцыі з Расіяй. Паводле яго слоў, беларускія ўлады на сённяшні дзень не бачаць сэнсу ў працы над "дарожнымі інтэграцыйнымі картамі". Макей прапанаваў спачатку вырашыць "пытанне з нафтавымі пастаўкамі", а пасля ўжо "далей думаць".

"Не працуе цяпер [беларуска-расійская] рабочая група [па інтэграцыі] і сэнсу няма цяпер працаваць над гэтымі "дарожнымі картамі", пакуль не будуць вырашаны гэтыя пытанні", — сказаў Макей. 5 сакавіка ён паўдзельнічаў ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 50-годдзю ўступлення ў сілу Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі, якое прайшло ў МЗС нашай краіны.

Як вядома, у канцы 2019-га Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на фоне вулічных пратэстаў у Мінску не падпісалі ніякіх дакументаў па "паглыбленні інтэграцыі". Беларусь не мела дамовы на пастаўкі расійскай нафты ў 2020 годзе, і з 1 студзеня яны былі істотна зніжаны. Гэта падштурхнула Мінск да арганізацыі альтэрнатыўных паставак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.