Макей: пагадненне Беларусі і Расіі аб прызнанні віз — на заключнай стадыі

Макей: пагадненне Беларусі і Расіі аб прызнанні віз — на заключнай стадыі

Пагадненне Беларусі і Расіі наконт узаемнага прызнання візаў знаходзіцца на заключнай стадыі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Макей паведаміў, што пытанне пра ўзаемнае прызнанне візаў абмяркоўвалася з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. "Я думаю, што гэта пагадненне знаходзіцца на прасунутай стадыі, на заключнай стадыі, і я перакананы, што ў бліжэйшы час можа быць прынята канкрэтнае рашэнне па гэтым пагадненні", — цытуе ТАСС словы беларускага дыпламаты.

Пасля падпісання пагаднення замежнікі з беларускай візай змогуць бесперашкодна ездзіць у Расію, а з расійскай — у Беларусь. Раней планавалася падпісаць гэтае пагадненне ў снежні 2018 года, аднак перамовы працягваюцца дагэтуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі