Макей: Падзеі ва Украіне закранаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі

"Украіна з'яўляецца для нас другім па важнасці гандлёва-эканамічным партнёрам на постсавецкай прасторы пасля Расіі, — цытуе словы Уладзіміра Макея БелаПАН. — Мы з Украінай мелі ў папярэднія гады тавараабарот на ўзроўні 8 мільярдаў долараў і са станоўчым сальда гандлёвага балансу. Мы з Украінай маем агульную мяжу ў тысячу сто кіламетраў. Таму тое, што адбываецца ва Украіне, мы ўспрымаем з вельмі вялікай трывогай".

Паводле слоў Макея, пазіцыя Беларусі заўсёды была простая — "мы за дыялог, за ўрэгуляванне канфлікту як мага хутчэй". Але для гэтага павінна быць гатоўнасць з боку ўсіх удзельнікаў, уцягнутых у гэты працэс, сказаў ён.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі