Макей: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Люксембургам

Макей: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Люксембургам

Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва ў Люксембургам ў розных сферах. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей 14 верасня пасля перамоваў з калегам з Люксембургу Жанам Асэльборнам.

Макей падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра гандлёва-эканамічныя кантакты, але і пра развіццё супрацоўніцтва ў сферы фінансаў, банкаўскай справы і IT-тэхналогій. Па словах кіраўніка беларускага МЗС, падчас перамоваў абмяркоўваліся таксама адносіны Беларусі і Еўрасаюза.

“Мы выказалі наша бачанне таго, як павінны развівацца нашы адносіны. Мой калега казаў аб тых рэчах, які, з яго пункту гледжання, неабходна зрабіць, каб адносіны развіваліся больш дынамічна”, — сказаў Макей.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што баці пазбягалі абмеркавання найбольш адчувальных пытанняў.

У сваю чаргу Асэльборн адзначыў, што перамовы прайшлі ў дружалюбнай і канструктыўнай атмасферы.

“У Беларусі намеціўся прагрэс у адносінах з ЕС, — сказаў ён. — У гэтыя выходныя ў Беларусі прайшлі выбары ў парламент. Тое, як яны прайшлі, — гэта крок у правільным кірунку на шляху да далейшага прагрэсу. Упэўнены, што Беларусь працягне шлях да рэфармавання выбарчага заканадаўства”.

Асэльборн прывітаў праходжанне ў парламент дзвюх прадстаўніц апазіцыі і выказаў спадзяванне, што гэта забяспечыць канструктыўны дыялог як у самім парламенце, так і ў грамадстве, перадае БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі